тлумачэнне слова:
наглядаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне 1. за кім-чым, каго-што, з даданы сказ сказам і без дапаўнення Уважліва сачыць вачыма за кім-, чым-н. Варанецкі здалёк наглядаў за работай экскаватара, за якім цягнулася доўгая града чорнага торфу. Дуброўскі. Я стаяў і, сцяўшы зубы, наглядаў, як дужыя санітары знялі з саней насілкі. Даніленка. 2. каго-што, з даданы сказ сказам і без дапаўнення Тое, што і назіраць (у 2 знач.). За некалькі дзён прабывання на невялікім участку заходняй граніцы я меў магчымасць наглядаць людзей, якім радзіма даверыла ахову нашай працы і нашага шчасця. Брыль. Раней Ларысе ніколі не прыходзілася наглядаць, як ажывае новы дом. Даніленка. 3. каго-што, за кім-чым і без дапаўнення Тое, што і назіраць (у 3 знач.). 4. за кім-чым. Тое, што і назіраць (у 4 знач.). [Майстар] сам адрэгуляваў накладку, сам зрабіў заліўку і змазку машыны. Міхасю засталося толькі стаяць ды глядзець — наглядаць за спраўнасцю друкавання. Брыль. Паснедаўшы, Кастусь пайшоў з Максімам і Феліксам у клуню, а Саўку і Язэпа папрасіў наглядаць за ваколіцай. — Калі што якое, — сказаў ён, — сігнальце. Якімовіч. 5. Тое, што і нагледжваць. Прыскочыўшы ў лес, Сомік пакінуў каня на тым месцы, дзе браў нядаўна кавалак [дзерава], а сам нібыта пайшоў наглядаць другі кавалак. Крапіва.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com