нага

тлумачэнне слова:

  нага, -і, ДМ назе; множны лік ногі, родны склон ног, давальны склон нагам; жаночы род
    1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека. Правая нага. Левая нага. Падкурчыць ногі. ▪ Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і.. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч. // Адна з канечнасцей птушак і большасці жывёл. Пярэдняя нага. Задняя нага. ▪ Конь перабіраў на месцы нагамі, матаў галавою. Хомчанка. Крахтаў лядок — па ім брылі ласі паціху, Сляды іх ног ляглі па зімніку старым. Бядуля.
    2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма. Ногі стала. ▪ Раптам.. [гідраплан] крануўся паверхні сваімі цыбатымі нагамі. Самуйлёнак.
    •••
    Адбівацца рукамі і нагамі глядзі адбівацца.
    Адкінуць ногі глядзі адкінуць.
    Адкуль (толькі) ногі ўзяліся; дзе (толькі) ногі ўзяліся — пра таго, хто вельмі хутка ўцякае.
    Адмахвацца рукамі і нагамі глядзі адмахвацца.
    Адна нага тут, другая там — вельмі хутка (збегаць, схадзіць куды-н.).
    Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.
    Адхадзіць ногі глядзі адхадзіць.
    Адчуць глебу пад нагамі глядзі адчуць.
    Баранаваць нагамі глядзі баранаваць.
    Без рук, без ног глядзі рука.
    Блытацца пад нагамі глядзі блытацца.
    Браць ногі на плечы (у рукі) глядзі браць.
    Быць на кароткай назе глядзі быць.
    Быць на роўнай назе глядзі быць.
    Валіцца (падаць) з ног глядзі валіцца.
    Выбіць глебу (грунт) з-пад ног глядзі выбіць.
    Гарыць зямля пад нагамі глядзі зямля.
    Дагары нагамі глядзі дагары.
    Дай бог (божа) ногі глядзі даць.
    Задраць ногі глядзі задраць.
    Збіцца з нагі глядзі збіцца.
    Збіцца з ног глядзі збіцца.
    Зваліцца з ног глядзі зваліцца.
    Зваліць з ног глядзі зваліць.
    Звязаць па руках і нагах глядзі звязаць.
    З галавы да ног; з ног да галавы глядзі галава.
    З рукамі і нагамі глядзі рука.
    З усіх ног — вельмі хутка, што ёсць моцы (кінуцца, пусціцца і пад.). Трэба ж некага клікаць на дапамогу, каб ратавалі. І Ганька з усіх ног кінулася дадому. Васілевіч.
    Каб нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не было глядзі быць.
    Калос на гліняных нагах глядзі калос.
    Кланяцца ў ногі глядзі кланяцца.
    Куды ногі нясуць — без мэты, без дарогі, абы-куды.
    Кульгаць на абедзве нагі глядзі кульгаць.
    (Ледзь) вынесці ногі глядзі вынесці.
    Ледзь дацягнуць ногі глядзі дацягнуць.
    Ледзь ногі носяць — аб вялікай стомленасці або слабасці, старасці.
    Ледзь ногі цягаць (валачы, перастаўляць) глядзі цягаць.
    Ледзь трымацца на нагах; на нагах не трымацца глядзі трымацца.
    Лёгкі на ногі глядзі лёгкі.
    Лізаць ногі глядзі лізаць.
    Ляжаць без задніх ног глядзі ляжаць.
    На адной назе — вельмі хутка.
    Нага не ступала — ніхто не быў, не жыў, не хадзіў дзе-н.
    Нага чыя не ступіць — пагроза не пусціць каго-н. куды-н. або не хадзіць куды-н.
    Нага ў нагу — нароўні з кім-н., у адпаведнасці з кім-, чым-н. (ісці, дзейнічаць, працаваць, развівацца).
    Нагі маёй не будзе глядзі быць.
    Нагі тваёй (яго, яе, вашай, іх) не будзе глядзі быць.
    На нагах — а) стаяць, не сядзець, не ляжаць; б) у клопатах, пры рабоце. [Бабка:] — Як служка якая была — вечна на нагах: тое падай, гэта прыбяры ды яшчэ дзяцей прыглядзі. Вышынскі; в) не кладучыся ў пасцель (пры хваробе); г) устаўшы пасля сну, адпачынку або яшчэ не кладучыся спаць, адпачываць. У штаб камендатуры ўчастка я прыехаў апоўначы, аднак гаспадара яго — Віктара Мікалаевіча Васільева застаў яшчэ на нагах. Брыль; д) у дзеянні. Праз хвілін дзесяць уся мясцовая паліцыя была ўжо на нагах. Якімовіч.
    Наступіць на нагу глядзі наступіць1.
    На шырокую нагу — вельмі багата, раскошна.
    Ні нагой куды, да каго — не бываць дзе-н., не хадзіць куды-н., да каго-н.
    Ні рук, ні ног глядзі рука.
    Ні ў зуб нагой глядзі зуб.
    Ногі адбіць (збіць, набіць) глядзі адбіць.
    Ногі біць глядзі біць.
    Ногі блытаюцца — пра слабасць, стомленасць і пад.
    Ногі не казённыя — а) не варта стаяць, лепш сесці; б) аб нежаданні ісці куды-н.
    Ногі не нясуць — няма сілы ісці, рухацца.
    Ногі не трымаюць — аб моцнай стомленасці або дрэнным адчуванні.
    Ногі працягнуць (выцягнуць, выпруціць, выпрастаць) глядзі працягнуць.
    Ног не давалачы глядзі давалачы.
    Ног не пацягнуць глядзі пацягнуць.
    Ног не хапае глядзі хапаць.
    Ног не чуць пад сабой глядзі чуць.
    Падняцца на ногі глядзі падняцца.
    Падняць на ногі глядзі падняць.
    Падставіць нагу глядзі падставіць.
    Падтаптаць пад ногі глядзі падтаптаць.
    Пакуль ногі носяць — пакуль можна рухацца, працаваць.
    Паставіць з ног на галаву глядзі паставіць.
    Паставіць на ногі глядзі паставіць.
    (Сам) чорт нагу зломіць глядзі чорт.
    Спаць без задніх ног глядзі спаць.
    Стаць на ногі глядзі стаць.
    Стаяць на (сваіх, уласных) нагах глядзі стаяць.
    Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі глядзі траціць.
    Узяць нагу глядзі узяць.
    У нагах — а) каля ног, у тым месцы, дзе ногі. У нагах непрытомнай нявесткі ляжала нежывое дзіця. Брыль; б) унізе. У нагах [дуба] трава Нізка сцелецца. Колас.
    Упасці ў ногі глядзі упасці.
    Устаць з левай (не з той) нагі глядзі устаць.
    Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі глядзі адсохнуць.
    Як левая нага хоча — як хоча, так і будзе (пра самадура).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com