тлумачэнне слова:
наблізіць, -бліжу, -блізіш, -блізіць; закончанае трыванне 1. каго-што. Прысунуць блізка да каго-, чаго-н. [Палагея] наблізіла твар да самай шыбы. Шамякін. // Зрабіць больш блізкім у прасторавых адносінах, змясціць блізка або бліжэй да чаго-н. Наблізіць вытворчасць да крыніц сыравіны. ▪ [Грушэўскі:] — Горад трэба наблізіць больш да прыроды. Мурашка. 2. пераноснае значэнне, што. Зрабіць такім, які адпавядае інтарэсам, патрабаванням каго-, чаго-н. Уся работа з'езда [пісьменнікаў Беларусі] была прасякнута імкненнем наблізіць літаратуру да надзённых задач сучаснасці. Гіст. бел. сав. літ. 3. што. Зрабіць больш блізкім па часу, паскорыць надыход чаго-н. Сваімі баявымі справамі партызаны і падпольшчыкі намнога наблізілі час вызвалення Беларусі. «Маладосць». 4. каго. Дапусціць да больш блізкіх адносін з кім-, чым-н. Здарэнне з Максімам не аддаліла ад яго Веру, а наадварот, наблізіла. Машара. 5. каго-што. Зрабіць падобным на каго-, што-н., блізкім да каго-, чаго-н. Наблізіць пераклад да арыгінала. ▪ Каб наблізіць сваю ролю да ролі прамоўцы на сходзе, Пракоп кашлянуў, устаў. Колас.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com