тлумачэнне слова:
наблізіцца, -бліжуся, -блізішся, -блізіцца; закончанае трыванне 1. да каго-чаго і без дапаўнення Рухаючыся, перамясціцца на больш блізкую адлегласць у адносінах да каго-, чаго-н. Наблізіцца да стала. Наблізіцца да будынка. ▪ Камендант наблізіўся да Арцёма, расшпіліў кабуру. Бажко. Хутка атрад наблізіўся да.. штаба брыгады. Сіняўскі. Усе прытаіліся і, калі паляўнічыя наблізіліся, хлапчукі пачулі голае Лёні. Ваданосаў. // без дапаўнення Стаць больш блізкім у прасторавых адносінах. Станцыя наблізілася зусім нечакана. Гамолка. 2. Стаць больш блізкім па часу. Пакуль [Дубіцкія] павялі парадак у хаце, наблізіўся вечар. Чарнышэвіч. Праз два дні наблізіліся баі. Грахоўскі. Наблізілася старасць — захацелася адпачынку. Пестрак. 3. Стаць больш чутным. Лёгкія крокі неўзабаве наблізіліся да дзвярэй, у якія выйшла дзяўчына. Мурашка. Трэск галля наблізіўся, і Тоня крыкнула: — Стой! Хто ідзе?.. Шчарбатаў. 4. Стаць блізкім або бліжэй да каго-, чаго-н. Наблізіцца да народных мае. 5. Стаць падобным на каго-, што-н. Наблізіцца да ідэалу. Наблізіцца да сусветных стандартаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com