тлумачэнне слова:
набіць, -б'ю, -б'еш, -б'е; -б'ём, -б'яце; загадны лад набі; закончанае трыванне 1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці. Набіць цвікоў. Набіць калкоў. 2. што. Напоўніць, напхаць чым-н. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла. Зарыцкі. Селі [старцы], адпачылі, люлькі тытунём набілі. Якімовіч. // размоўнае слова Сабраўшыся ў вялікай колькасці, запоўніць. Народ густа набіў калідор. Мікуліч. Людзей найшло.. Набілі клуб — не дыхнуць. Пташнікаў. 3. што. Прыбіць зверху да чаго-н. Набіць палатно на падрамнік. 4. што. Ударамі насадзіць. Набіць абруч на бочку. Набіць сякеру на тапарышча. 5. чаго. Разбіць у вялікай колькасці. Набіць шкла. ▪ Крыніцу назвалі «Тры браты», а каб пра гэта было ўсім вядома, набілі дробненькіх каменьчыкаў і па свежым тынку зрабілі надпіс. Дубоўка. 6. каго. Нанесці набоі. Пачуўшы Цімкаў плач, выйшла з хаты бабка. Яна думала, што хто набіў хлопчыка. Кулакоўскі. Аканома набілі і прагналі з плантацыі. Караткевіч. 7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць жывёл, птушак і пад. Набіць качак. Набіць зайцаў. 8. што. Зарадзіць зброю з дула. Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу. Колас. 9. што. Зрабіць узор асобым спосабам. Набіць рысунак на тканіне. 10. што. Зрабіць балючае пашкоджанне ўдарамі, трэннем. Набіць гуз. Набіць мазалі. ••• Аскому набіць — тое, што і аскому нагнаць (глядзі нагнаць). Бітком набіць — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна. Набіць вока — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу. Набіць кішэнь — займець вялікія грошы, зрабіцца багатым. Набіць (наламаць) руку — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе. Набіць сабе цану — узвысіць сябе ў вачах іншых. Набіць цану — тое, што і нагнаць цану (глядзі нагнаць) . Ногі набіць — тое, што і ногі адбіць (глядзі адбіць).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com