тлумачэнне слова:
мець, маю, маеш, мае; прошлы час меў, мела; загадны лад май; незакончанае трыванне 1. каго-што. Уладаць кім-, чым-н. як уласнасцю. Мець каня. Мець халадзільнік. Мець грошы. ▪ Цяпер Гушка быў вольны ад даўгоў і меў сваю ўласную зямлю. Чорны. Не меў штаб ні свайго будана, ні транспарту. Кулакоўскі. 2. што. Валодаць чым-н. Мець вопыт. Мець прафесію. Мець талент. Мець сілы. ▪ Я маю мову і натхнёны розум, і зрок, і слых, і рукі маю я. Дубоўка. // Быць якой-н. даўжыні, памераў, аб'ёму. Нездарма распасцёртыя крыллі .. [альбатросаў] маюць два з палавінай метры ўшыркі. Маўр. // Быць якога-н. узросту, выгляду. Стары ўжо ён, наш бацька, добра-такі стары. Шэсць дзесяткаў з ладным гакам мае. Васілёнак. Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. // Быць якога-н. характару, з якімі-н. рысамі характару. Мець у сэрцы трэба мару І натхнёную душу. Астрэйка. 3. каго-што за каго-што. размоўнае слова Лічыць каго-, што-н. кім-, чым-н., прымаць за каго-, што-н. Мець за гаспадыню. ▪ Літоўскія князі мелі беларускую мову за мову дзяржаўную. Мурашка. 4. У спалучэнні з вінавальны склон і родны склон склонамі назоўнікаў, якія абазначаюць уласцівасць або стан, азначае: а) дзеянне па значэнню гэтага назоўніка, напрыклад: мець надзею — спадзявацца, мець намер — намервацца, мець ахвоту — хацець, мець клопат — клапаціцца, мець права — дазваляецца і пад. ▪ Брат меў надзею, што скора будзе ў гарадку дзіцячы прытулак. Чорны. [Багдановіч] меў намер паступіць ва універсітэт. Майхровіч; б) быць, знаходзіцца ў якім-н. стане. Мець непрыемнасці. ▪ У тыя часы Апанас Сегень не меў спакою. Чорны. Данік, як і кожны з малых, меў не адну, а некалькі мянушак. Брыль. 5. У спалучэнні асабовых форм з інф. набывае значэнне: быць павінен або намервацца што-н. зрабіць. Гаворка пра сесію, якая мела адбыцца, пачалася яшчэ ў машыне. Пестрак. [Антак Раманюк] рос хлопцам, які ў будучым меў прынесці шмат клопату людзям. Карпюк. ••• Багі мелі глядзі бог. Віду не мець — быць непрывабным, непрыгожым. Вока не мець — быць непрыхільным да каго-н., быць незадаволеным кім-, чым-н. Вось табе і маеш! — вокліч з выпадку чаго-н. нечаканага, дзіўнага, выказванне расчаравання, здзіўлення. [Дзядзька:] — Косцік новую шапку пасеяў. Прыйшлося вярнуцца. — Вось табе і маеш! — пляснула рукамі Ганна і глянула на сына. С. Александровіч. Мае быць — павінна быць, будзе. Мець веру ў каго-што — верыць у каго-, што-н. Мець вока на каго — праяўляць сімпатыю да каго-н. Мець вушы — прыслухоўвацца, слухаць. Мець галаву (на плячах, на карку) — быць разумным. Мець гонар — ветлівая форма звароту са значэннем удастоіцца. — Я чыноўнік міністэрства замежных спраў, — сказаў цывільны па-расійску. — З кім маю гонар гаварыць? Самуйлёнак. Мець збыт — знаходзіць пакупнікоў на свае тавары. Мець зуб на каго — імкнуцца прычыніць шкоду, непрыемнасць каму-н.; быць незадаволеным кім-н. Мець ласку — а) любіць каго-, што-н. Цяжка было зразумець, чаму такі дужы, плячысты хлопец зусім не хінецца да зямлі, не мае да яе ніякай ласкі. Шахавец; б) мець гонар, мець магчымасць (зрабіць, сказаць і г. д.). Мець літасць — быць літасцівым. Мець моду з інфінітыў — мець прывычку рабіць што-н. Мець на воку каго-што — а) на прыкмеце. На воку дзеўку меў, Натальку, Аб ёй адной ён [Машэка] толькі сніў. Купала; б) перад вачыма, на відавоку. [Ураднік] выбраў такое месца, каб увесь час мець на воку тых, хто выступае. Арабей. Мець на прыкмеце — улічваць, браць пад увагу каго-, што-н. для якой-н. мэты. Я думаю, Іван Бенедыктавіч, што вы маеце на прыкмеце месца для маёй рэзідэнцыі. Чарнышэвіч. Мець на ўвазе каго-што — а) думаць пра каго-, што-н., падразумяваць. Іван памкнуўся быў растлумачыць, што ён меў на ўвазе пад словам «у кожнага», аднак змаўчаў... Васілевіч; б) браць пад увагу, улічваць. — Пазіцыі іх недалёка, майце на ўвазе, — [Лясніцкі] махнуў рукой у той бок, адкуль даляталі стрэлы. Шамякін. Мець пільнае вока — быць пільным, уважлівым, асцярожным. Мець рацыю — абгрунтавана гаварыць, сцвярджаць што-н. Я зноў пачуў бацькаў голас. Намагаючыся асіліць вецер, стары клікаў мяне назад. Бадай што, ён меў рацыю: можна было пачакаць раніцы. Бажко. Мець руку — мець падтрымку якой-н. важнай, уплывовай асобы. Мець свае вочы і вушы — мець давераных, сваіх людзей дзе-н. Мець слова — атрымліваць дазвол выступіць дзе-н. Мець справу з кім-чым — уступаць у нейкія адносіны, сутыкацца з кім-, чым-н. Мець сэрца на каго — злавацца на каго-н. І ён на брата сэрца мае, Бо Ўладзя дзядзьку зневажае. Колас. Мець у памяці — помніць. Не мець вока на каго — быць незадаволеным кім-н., не любіць каго-н. (Не) мець за душою — пра наяўнасць (адсутнасць) чаго-н. у каго-н. Не мець сэрца — не любіць каго-н., быць бессардэчным, жорсткім. [Сымон:] — Ну што гэта за работа, калі ты да яе не маеш сэрца? Лынькоў. Як мае быць — як належыць, як павінна быць; як след.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com