тлумачэнне слова:
ма́ра, -ы, жаночы род 1. Тое, што створана ўяўленнем, фантазіяй; дзейнасць ўяўлення, фантазіі. Даурскія стэпы!.. Я ўяўляў вас не такімі. Таму тое, што ўбачыў, разышлося з маімі маралі, з маім уяўленнем. Корбан. З рэальнага грунту разважання Лабановіч паволі з'ехаў у павабны край прыгожых мар. Колас. 2. Жаданне, імкненне. Вышэй! Яшчэ вышэй! Няма ў пілота іншай мары. Крапіва. Камандзірава мара памалу збывалася: ужо напалову конны атрад мог хадзіць у даволі далёкія рэйды. Брыль. // Прадмет чыіх-н. жаданняў, імкненняў. І засталася б у маім жыцці Ты лепшай марай, лепшым спадзяваннем. Макаль. 3. Аб чым-н. нерэальным, неіснуючым, што не адбылося. Пустыя мары. 4. у значэнне выказнік размоўнае слова Аб чым-н. незвычайна прыгожым, жаданым; вышэйшая ацэнка чаго-н. Не туфлі, а мара. мара́, -ы́, жаночы род абласное слова Прывід, здань, насланнё. Вось-вось пакажацца звяруга!.. Ды доўга гэта штось патуга — Няма, а быць ужо пара. Цьфу, ты! Што ж гэта за мара? Колас.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com