тлумачэнне слова:
лоб, лба (ілба); множны лік лбы (ілбы), -оў; мужчынскі род Верхняя надвочная частка твару чалавека ці галавы жывёліны. Палкоўнік сядзеў на канапе і выціраў спацелы лоб. Лынькоў. На Максімаў лоб звісалі пасмачкі белых кучаравых валасоў. Асіпенка. ••• Адкрыты лоб — высокі і круты лоб. Аж вочы на лоб вылазяць (лезуць); вочы на лоб палезлі глядзі вока. Браць (узяць) у лоб глядзі браць. Забрыць лоб глядзі забрыць. Запісаць на лбе глядзі запісаць1. З-пад ілба — сярдзіта і недаверліва (глядзець, глянуць). Ілбом сцяны не праб'еш глядзі прабіць. Лоб у лоб — насустрач адзін аднаму (ісці, сыходзіцца і пад.); тварам у твар. А цяпер трэба ўжо выступаць супроць ворага лоб у лоб. Пестрак. Медны лоб (пагардлівае) — вельмі ўпарты, тупы чалавек. На лбе напісана ў каго глядзі напісаны. Падставіць (свой) лоб глядзі падставіць. Пусціць (сабе) кулю ў лоб глядзі пусціць. У лоб — а) у вайсковай справе — з фронту, франтальным ударам. З атакі ў лоб нічога не выйшла. Гурскі; б) у марской справе — насустрач руху судна; в) залішне прамалінейна.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com