тлумачэнне слова:
лаўр, -а і -у, мужчынскі род 1. -а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва ці куст сямейства лаўровых з пахучым лісцем, якое ужываецца як прыправа. Побач з соснамі, ялінамі, бярозамі, дубамі і клёнамі раслі пальмы і фікусы, лаўры і ліяны, нібы ў афрыканскіх джунглях. В. Вольскі. / -у, у значэнне зборны назоўнік Нарэзаць лаўру. 2. звычайна множны лік (лаўры, -аў). Вянок з лісця гэтага дрэва ці галінка яго як сімвал перамогі, узнагароды. — А-а, вы ж актыўны ўдзельнік, толькі без лаўраў, — Паўлавец хітра прыжмурыўся, чакаючы, што адкажа Алесь. Шыцік. Ён не любіў каляных лаўраў Без пераліву мудрых рос І паважаў не звон літаўраў, А сціплы гук сярпоў і кос. Пысін. ••• Лаўры чые не даюць спаць — аб зайздрасці да чыйго-н. поспеху [ад слоў палітычнага дзеяча Афін Фемістокла: «Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць»]. Пажынаць лаўры глядзі пажынаць. Спачыць на лаўрах глядзі спачыць. [Лац. laurus.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com