ламацца

тлумачэнне слова:

  ламацца, ламлюся, ломішся, ломіцца; прошлы час ламаўся, -малася; загадны лад ламіся; незакончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Раздзяляцца, распадацца на часткі ад уздзеяння якой-н. сілы. І на маўклівыя нізіны Бяжыць, шалеючы, вада, І ломяцца, як шкло, ільдзіны, І крыгі гнуцца, як слюда. Глебка. Палі часта ламаліся, плюшчыліся, іх прыходзілася выцягваць назад. Шамякін. Бліскае маланка, ломіцца на часткі, — і па ўсім наваколлі працяжна грукоча гром. Гамолка. // Быць крохкім, ломкім; лёгка разломвацца. Гнецца, а не ломіцца.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Псавацца, станавіцца непрыгодным. Людзі помняць усялякія здарэнні, якія адбываліся ў гэтым месцы, як ламаліся калёсы, трапляючы ў глыбокія западзіны між каменняў на дне тонкай разбоўтанай гразі. Пестрак.
    3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Парушацца, разбурацца (пра што-н. прывычнае, традыцыйнае). Стройна апрацаваныя планы ламаліся пад націскам жывое сапраўднасці. Гартны. // Рэзка змяняцца (пра характар, прывычкі, паводзіны). Іх [Косціка і Зосі] дружба пачала ламацца, гульні нярэдка канчаліся разладамі. Дуброўскі.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Змяняцца на тэмбру і дыяпазону ў пераходным узросце (пра мужчынскі голас). // Станавіцца перарывістым пад уплывам моцных пачуццяў, перажыванняў (пра голас). Добры раманс гучаў ненатуральна: Рая «крыўлялася», голас яе дрынчаў, ламаўся. Шамякін.
    5. пераноснае значэнне размоўнае слова Ісці напралом; спрабаваць пранікнуць куды-н. сілай. Ламацца ў дзверы. ▪ Ноч не збавенне — толькі забыццё... Засну. — А ў грудзі ломяцца трывогі. Зуёнак.
    6. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Быць застаўленым чым-н., быць перапоўненым мноствам чаго-н. Ломяцца вітрыны ад тавараў. ▪ Частка людзей адразу ж вярнулася ў пакой, дзе стол ламаўся ад усякай яды. Чорны. // Гнуцца пад цяжарам. Голле ў садзе ломіцца ад яблыкаў. Грамовіч.
    •••
    Ламацца ў адчыненыя дзверы — даквазаць, сцвярджаць тое, што даўно ўсім вядома, што не патрабуе доказаў і не выклікае пярэчанняў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com