тлумачэнне слова:
косць, -і; родны склон множны лік касцей; жаночы род 1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека. Галёначная косць. Лакцявая косць. Грудная косць. 2. толькі множны лік (косці, касцей). Астанкі, прах, цела нябожчыка. Па выгане, як на пагосце, жанчыны ў той вечар рыдалі: — А хто ж прывязе нашы косці, зямелька, з нязнанае далі... Вялюгін. 3. зборны назоўнік Іклы, біўні некаторых жывёл, якія скарыстоўваюцца для дробных вырабаў. Слановая косць. Разьба па косці. 4. толькі множны лік (косці, касцей). Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні (з выразанымі на іх ачкамі, лічбамі і пад.). Гульня ў косці. 5. якая. устарэлае слова, устарэлы выраз Пра сацыяльнае паходжанне, пра класавую прыналежнасць. Дваранская косць. ••• Адны косці — пра вельмі худога чалавека. Белая косць (устарэлае слова, устарэлы выраз) — пра людзей знатнага, дваранскага паходжання. Да касцей — вельмі моцна, зусім, наскрозь (прамокнуць, прамерзнуць і пад.). Да мозгу касцей глядзі мозг. Даць у косці глядзі даць. Злажыць косці глядзі злажыць. (І) касцей не сабраць глядзі сабраць. Косці парыць глядзі парыць. Косць ад косці — пра каго-, што-н., цесна звязанае з чым-н.; пра ідэйную блізкасць. Куды груган касцей не занясе глядзі груган. Легчы касцьмі глядзі легчы. На касцях — цаной вялікіх ахвяр (дасягнуць чаго-н., зрабіць што-н.). Пералічыць косці глядзі пералічыць. Перажываць косці глядзі перамываць. Скура ды косці глядзі скура. Уесціся ў косці глядзі уесціся. Чорная косць (устарэлае слова, устарэлы выраз) — пра людзей простага, недваранскага паходжання. Шырокая косць; шырокі ў косці — пра шыракаплечага, каранастага чалавека. Язык без касцей глядзі язык. Як без касцей — пра чалавека са спрытным, гібкім целам. Як косць у горле — пра таго (тое), што вельмі перашкаджае, дакучае каму-н., даймае каго-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com