тлумачэнне слова:
конік1, -а, мужчынскі род 1. памяншальна-ласкальная форма да конь (у 1 знач.); невялікі конь. Конік быў не такі ўжо і благі на выгляд. Маленькі, як жарабя, сівай масці. Якімовіч. 2. Дзіцячая цацка, падобная на каня, конскую галаву. Дзеці дзьмуць у .. конікі. Дзірачкі пальчыкамі перабіраюць. Бядуля. 3. Дзіцячая гульня — язда вярхом на палачцы. Гуляць у конікі. ••• Марскі конік — трапічная і субтрапічная марская рыбка, галава якой падобная на конскую. Быў конік, ды з'ездзіўся — тое, што і была кабылка, ды з'ездзілася (глядзі кабылка). Выкінуць коніка глядзі выкінуць. конік2, -а, мужчынскі род 1. Насякомае, якое скача і стракоча крыламі. Луг зялёны жыццём дыша — Конікі трашчаць. Колас. Кузьма сеў на кучу свежай саломы, з якой ва ўсе бакі пырснулі маленькія конікі. Дуброўскі. 2. Птушка сямейства сітаўкавых.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com