тлумачэнне слова:
кляваць, клюю, клюеш, клюе; клюём, клюяце; незакончанае трыванне 1. што. Есці, хапаючы, адшчыпваючы ежу дзюбай (пра птушак). Куры клююць зерне. ▪ Тут крычаць вераб'і і клююць крапіву. Купала. 2. каго-што. Біць, удараць дзюбай; дзяўбці. Певень клюе ката. ▪ А чайкі смялелі ў змаганні, Плявалі яго [каршуна], дабівалі. Бялевіч. // пераноснае значэнне Даймаць, дапякаць, крыўдзіць. — Добры ты сябра Васілю Міхайлавічу аднак. Яго і без цябе клюе кіраўніцтва. Шыцік. 3. Хапаць прынаду, насадку на вудачцы (пра рыбу). Акуні клююць слаба: відаць, не галодныя. Якімовіч. 4. безасабовая форма размоўнае слова Ідзе на лад; атрымліваецца, ўдаецца. — Вось бачыш, адразу клюе, — сказаў дзядзька Пятрусь да Адася. — Пабегла [старая] па кілбасы, да якіх я ласы. Дамашэвіч. 5. пераноснае значэнне размоўнае слова Мнагакратна ўдараць чым-н. вострым; дзяўбаць, цюкаць. Кляваць тапаром бервяно. // Доўга і настойліва біць з гармат у адно месца. Настала ноч, а гэты мінамёт усё кляваў і кляваў у адно і тое ж месца. Кулакоўскі. ••• Кляваць (дзюбаць) носам — драмаць то апускаючы, то ўзнімаючы галаву. Куры не клююць глядзі курыца.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com