кіслата

тлумачэнне слова:

  кіслата, -ы, ДМ -лаце, жаночы род
    1. Уласцівасць кіслага. // Пра што-н. кіслае. Не яблык — адна кіслага.
    2. множны лік кіслоты, -лот. Хімічныя злучэнні (звычайна кіслыя на смак), якія змяшчаюць вадарод, здольны замяшчацца металам пры ўтварэнні солей.
    •••
    Алеінавая кіслата — адна з найбольш пашыраных у прыродзе кіслот, якая ўваходзіць у састаў усіх алеяў і жывельных тлушчаў.
    Аскарбінавая кіслата — арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнага абмену рэчываў у арганізме; вітамін C.
    Вінная кіслата — кіслата, якая ўваходзіць у састаў ягаднага і вінаграднага соку.
    Вугальная кіслата — злучэнне вуглякіслага газу з вадою (скарыстоўваецца ў харчовай прамысловасць тэхніцы, медыцыне і пад.).
    Карболавая кіслата — ядавітая вадкасць з характэрным пахам, якая скарыстоўваецца як антысептычны і дэзінфекцыйны сродак; раствор фенолу.
    Лімонная кіслата — арганічная кіслата, якая змягпчаецца ў плодзе лімона і некаторых іншых раслінах (скарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне, для фарбавання і інш.).
    Плавіковая кіслата — водны раствор фторыстага вадароду.
    Сінільная кіслата — ядавітая бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; цыяністы вадарод.
    Фоліевая кіслата — проціанемічны вітамін.
    Шчаўевая кіслата — найпрасцейшая арганічная кіслата, якая змяшчаецца ў шчаўі, кісліцы і інш.
    Яблычная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў няспелых яблыках, вінаградзе, рабіне і інш. (скарыстоўваецца ў харчовай прамысловасць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com