тлумачэнне слова:
кі́даць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, каго-што. Тое, што і кідаць (у 1, 2, 7 і 8 знач.). кіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незакончанае трыванне, каго-што. 1. Штуршком прымушаць ляцець, падаць тое, што знаходзіцца ў руцэ (у руках). Яўхім абіраў бульбу і кідаў у драўлянае вядзерца з вадою. Пестрак. Бумажкоў ляжаў на мокрай [за]балочанай зямлі і кідаў бутэльку за бутэлькай. Чорны. // Нядбайна класці, шпурляць што-н. Кідаць рэчы дзе папала. // Моцна хістаць, гайдаць; падкідваць. Хвалі пачалі кідаць лодку ва ўсе бакі. Маўр. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Карэнні дрэў густа траплялі .. [дарогу], і воз кідала з боку на бок. Чарнышэвіч. // Разносіць, распаўсюджваць. Вецер кідаў агонь далёка. Чорны. 2. Складаць сена, салому (у стог). Кідаць стог. 3. Хутка перамяшчаць, накіроўваць, пасылаць куды-н. Кідаць на выкананне задання. ▪ Гітлераўскае камандаванне кідала ў бой падраздзяленне за падраздзяленнем. Гурскі. // Рассейваць, распаўсюджваць што-н. на каго-, што-н. (пра святло і цень). Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых прамянёў. Колас. Агонь з печы кідаў на яе твар трапяткое святло, і маці ад гэтага здавалася нейкай пастарэлай і няшчаснай. Хомчанка. // (у спалучэнні са словамі «погляд», «позірк»). Наглядаць. Люба.. пільна вяла нітку і часамі кідала нясмелыя позіркі ў бок бацькі і Андрэя. Пестрак. 4. Адмаўляцца ад чаго-н. як непатрэбнага; выкідаць. У жыта кідалі паклажу мы — Усяго з сабою не забраць. Панчанка. // Ісці ад каго-, чаго-н.; пакідаць. Не кідай ты, любы мой, Мяне сінявокую. Русак. // Пераставаць рабіць што-н., займацца чым-н. Кідаць работу. Кідаць вучобу. ▪ Аксана ніколі не кідала справы, не давёўшы яе да канца. Васілевіч. 5. Пакідаць у якім-н. стане, становішчы. Кідаць фортку адчыненай. ▪ Андрэй падумаў, што дачка кідае хату адну, незамкнёную: ад гэтага замка ў іх не было ключа. Пташнікаў. 6. пераноснае значэнне Гаварыць, выказваць што-н. рэзка, нечакана; звяртацца да каго-н. Нават у самыя цяжкія хвіліны, ведаючы сваю асуджанасць на смерць, Бандароўна кідае ў вочы пану словы праўды. Шкраба. 7. безасабовая форма у што. Раптоўна, знянацку ахопліваць. Кідаць у дрыжыкі. Кідаць у гарачку. 8. Працягваць ніткі праз бёрда. Кідаць у бёрда. ••• Кідаць грошы на вецер — дарэмна траціць, неашчадна расходаваць. Кідаць каменем у каго — асуджаць, абвінавачваць, ганьбіць каго-н. Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — рабіць намёкі, заўвагі ў чый-н. адрас, адзываючыся пра яго неадабральна. Кідаць пальчатку каму — выклікаць на дуэль, уступаць у барацьбу з кім-н. Кідаць святло на што — раскрываць што-н., рабіць зразумелым. Кідаць (пускаць) словы на вецер — гаварыць упустую, дарэмна. Кідаць цень на каго-што — выстаўляць каго-, што-н. у непрыглядным святле; ачарняць, ганьбіць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com