тлумачэнне слова:
капейка, -і, ДМ -пейцы; родны склон множны лік -пеек; жаночы род
1. Грашовая адзінка, роўная адной сотай рубля, а таксама манета гэтай вартасці. Рыгор дастаў з кішэні капейку і падаў яе хлапчуку. Гартны.
2. толькі множны лік (капейкі, -пеек). размоўнае слова Дробныя разменныя манеты. [Сяргей] разгарнуў кулак і паказаў капейкі. Брыль.
3. зборны назоўнік размоўнае слова Грошы, грашовыя сродкі. — Навучыўся — і добра, пасаду бяры, Можа й нам дапаможаш капейкай. Глебка. Беражы бацькаву капейку, то і сваю здабудзеш. Прыказка.
•••
Абысціся ў капейку глядзі абысціся.
Без капейкі — без якіх-н. сродкаў існавання.
Да (апошняй) капейкі — усё, цалкам, поўнасцю, без астатку (патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.).
Жывая капейка — пра ўсё, што дае прыбытак, даход.
З капейкамі — трохі больш за якую-н. суму (пры недакладных падліках).
Збіцца з капейкі глядзі збіцца.
Капейка ў капейку — абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.
Лішняя капейка — пра запас грошай.
На капейку — вельмі мала, зусім нямнога.
Ні за капейку — тое, што і ні за грош (глядзі грош).
Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.
Ні ў капейку не ставіць глядзі ставіць.
Свежая капейка — толькі што заробленыя грошы.
У белы свет, як у капейку глядзі свет.
Узбіцца на капейку глядзі узбіцца.
Як адна капейка — зусім дакладна, ні больш ні менш (пра названую суму грошай).
Як адну капейку — усё поўнасцю (страціць, зрасходаваць, заплаціць і пад.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com