тлумачэнне слова:
ка́паць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне 1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Падаць каплямі. Зямля была мокрая, з дрэў капала вада. Маўр. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Удзень капала са стрэх, у зацішку зусім па-веснавому прыгравала сонца. С. Александровіч. 2. Ліць, наліваць каплямі. Капаць лякарства. // Разліваць каплі чаго-н. на што-н. Капаць салам на настольнік. 3. пераноснае значэнне; на каго. размоўнае слова Даносіць, нагаворваць. Капаць на суседзяў. ••• За каўнер не капае — няма падстаў спяшацца; паспеецца. Капаць на мазгі каму — настаўляць, навучаць. капа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незакончанае трыванне, што. 1. Пераварочваючы і разбіваючы верхні слой глебы (звычайна лапатай), размякчаць, рыхліць зямлю; ускопваць. Капаць агарод. ▪ Хлапчукі капалі зямлю і насілі перагной. Васілевіч. // Выбіраючы, выкідваючы зямлю, рабіць паглыбленне. Капаць яму. ▪ Дзесяткі і сотні тысяч жыхароў сталіцы, пачалі капаць акопы, супрацьтанкавыя равы, будаваць надаўбні, каб перагарадзіць ворагу дарогу да сталіцы. Паслядовіч. 2. Выконваць, даставаць што-н. з зямлі. Капаць бульбу. ▪ Улетку [людзі] збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне. Якімовіч. // Рыючы зямлю, здабываць каштоўныя пароды, карысныя выкапні, мінералы. Капаць гліну. ▪ [Эдвард Лявэр] з самых малых год сваіх капаў жалезную руду. Чорны. ••• Капаць магілу (яму) каму — рыхтаваць пагібель, тварыць зло каму-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com