тлумачэнне слова:
кампанія1, -і, жаночы род 1. Група асоб, звычайна блізка знаёмых, якія разам праводзяць вольны час. Усёй кампаніяй хлопцы і дзяўчаты рушылі на Румавую вуліцу і выйшлі на бераг Нёмана. С. Александровіч. Да зімы кампанія наша спакваля разбрылася па свеце: хто пайшоў на фронт, хто на вучобу, каго перавялі ў іншы раён. Брыль. 2. Капіталістычнае прамысловае або гандлёвае таварыства, якое аб'ядноўвае прадпрыемцаў. Акцыянерная кампанія. Параходная кампанія. Чыгуначная кампанія. // У назве такога таварыства — абазначэнне яго членаў (на пісьме скарочана К0), якое далучаецца да прозвішча афіцыйнага кіраўніка. ••• За кампанію — разам з другімі, толькі таму, што тое самае робяць іншыя. Не кампанія каму хто — не падыходзіць каму-н. як сябра, прыяцель. Цёплая кампанія — цесна звязаная група людзей, што сумесна праводзяць час за якім-н. непахвальным заняткам. кампанія2, -і, жаночы род 1. Сукупнасць ваенных аперацый, аб'яднаных агульнай стратэгічнай мэтай; ваенны паход. Крымская кампанія. Японская кампанія. 2. Перыяд знаходжання карабля ў плаванні. Летняя марская кампанія. 3. Сукупнасць мерапрыемстваў для ажыццяўлення якой-н. важнай грамадска-палітычнай або гаспадарчай задачы. Выбарчая кампанія. Страхавая кампанія. Пасяўная кампанія. Разгарнуць кампанію. [Фр. campagne.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com