тлумачэнне слова:
ка́мень, -я і -ю, творны склон -ем; множны лік камяні́, -ёў; мужчынскі род 1. -ю; толькі адзіночны лік Усякая цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў. Арменія — краіна, багатая каменем. / у значэнне зборны назоўнік Будаўнічы камень. 2. -я. Абломак такой пароды рознай велічыні і формы. [Сцёпка] адышоўся вярсты дзве ад сяла, сеў на камень і стаў думаць. Колас. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Прыказка. // Прылада, рэч, вырабленая з такой пароды. Млынавы камень. // Кусок каштоўнага мінералу, ювелірна апрацаваны для якіх-н. мэт. Пярсцёнак з камянямі. Каляровыя камяні. Гадзіннік на рубінавых камянях. 3. -я; пераноснае значэнне Душэўны цяжар, гора. Камень на сэрцы. 4. у значэнне прыслоўе каменем. Як камень, падобна на камень. Трапяталі .. жаўранкі, то ўзнімаючыся высока ўверх, то каменем, падаючы ў траву. Гартны. 5. толькі множны лік (камяні, -ёў). Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах. Камяні ў печані. ••• Вінны камень — цвёрды, крышталічны асадак, які ўтвараецца пры браджэнні вінаграднай соку і захоўванні віна. Зубны камень — зацвярдзелыя вапнавыя адкладанні на зубах. Каштоўныя камяні — рэдкія прыгожыя мінералы і горныя пароды, якія пераважна ўжываюцца для ювелірных вырабаў. Сіні камень — народная назва меднага купаросу. Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць метады ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г. д. Каменя на камені не пакінуць глядзі пакінуць. Кідаць каменем у каго глядзі кідаць. Краевугольны камень чаго — аснова, важнейшая частка чаго-н. (першапачаткова вуглавы камень у падмурку пабудовы). Найшла (наскочыла) каса на камень глядзі каса. Насіць камень за пазухай глядзі насіць. Падводныя камяні — пра скрытую, невядомую перашкоду. Пробны камень — а) асобы камень, які ўжываецца для вызначэння пробы каштоўных металаў; б) пра абставіны, здарэнні, ўчынкі і пад., якія дазваляюць выявіць уласцівасць, якасць каго-, чаго-н. Як камень у ваду — бясследна (прапасці, знікнуць і пад.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com