тлумачэнне слова:
ісціна, -ы, жаночы род 1. Тое, што адпавядае сапраўднасці, адлюстроўвае рэчаіснасць; праўда (у 1 знач.). Дашукацца ісціны. ▪ Разам з выступленнямі ў палках, батальёнах, ротах, на фабрыках, заводах, у вёсках прадстаўнікоў партыі — агітатараў, вялікую ролю адыгрывалі таксама калектыўныя агітатары — газеты, якія простай, даступнай мовай растлумачвалі рабочым, сялянам і салдатам ісціны жыцця. «Полымя». — Я вельмі паважаю Івана Фядотавіча, — і Вабрыцкі адважыў паклон у бок Салаўёва, — але як кажуць, Платон мне друг, ды ісціна даражэй. Дуброўскі. 2. У філасофіі — дакладнае веданне, якое правільна адлюстроўвае аб'ектыўную рэальнасць у свядомасці людзей. Сцвярджэнне прыродазнаўства, што зямля існавала да чалавецтва, ёсць аб'ектыўная ісціна. Ленін. 3. Палажэнне, сцверджанне, меркаванне, якое выяўлена навукай, праверана практыкай, вопытам. Бясспрэчная ісціна. Старая ісціна. ▪ Усё мае свой пачатак і канец. Ісціна гэтая вядома людзям з малых гадоў. Якімовіч. Няўжо не так? Няўжо вам не ахвота, Прыслухацца да ісціны старой, Што неспакой не лечыць адзінота, Што адзіноту лечыць неспакой? Куляшоў. ••• Абсалютная ісціна — правільнае, вычарпальнае, поўнае веданне пра з'явы, прадметы аб'ектыўнай рэальнасці. Адносная ісціна — правільныя, але няпоўныя веды, якія патрабуюць паглыблення і ўдакладнення. Крытэрый ісціны глядзі крытэрый.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com