тлумачэнне слова:
іржавы і ржавы, -ая, -ае. 1. Пакрыты ржой; заржавелы. Іржавы замок. Іржавае жалеза. ▪ Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром. Лынькоў. У сцяну ля акна дробна, часта стукае аканіца і паціху тоненька пішчыць іржавымі завескамі. Галавач. // Які ўтварыўся ад іржы, з іржы. Іржавыя плямы. 2. Бурага колеру ад прымесі вокіслаў жалеза (пра балотную ваду). З незвычайным страхам ступалі немцы ў іржавую ваду, грузнучы па пояс у халодную і слізкую дрыгву. Шамякін. // З такой вадой (пра балота, рэчку). Там было тарфяное балота, праз якое цякла павольна ржавая рачулка. Чорны. Грэбелька раптам перарывалася, далей была густая ржавая твань. Мележ. // Прыпсаваны, які мае колер іржы. Іржавы селядзец. ▪ Хата сустрэла мяне цішынёй і запусценнем. Непрыбраны стол. Брудныя талеркі. Іржавая рыба ў кансервавых банках. Савіцкі. 3. размоўнае слова Чырвона-буры, колеру ржы. Снарады і бомбы ўсю.. [зямлю] перарылі, спустошылі, пакрылі чорнымі ды ржавымі выпалінамі. Мележ.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com