тлумачэнне слова:
іншы, -ая, -ае, займ. азначальны. 1. Другі, не такі; які адрозніваецца ад гэтага або ад ранейшага. Трымацца іншай думкі. ▪ У нас прымаўка пайшла ў народзе: шавец заўсёды без ботаў.. Можа дзе шаўцы іншыя. А наш гэтакі. Чорны. Сёння ўсё зыначылася, усё пайшло іншым парадкам. Васілёнак. [Майка] плакала. Толькі слёзы былі іншыя. Караткевіч. / у значэнне назоўнік іншае, -ага, ніякі род [Дзед] паўздыхаў, паўздыхаў сам сабе, а потым перавёў размову на іншае. Шуцько. 2. Не гэты, не той, другі. — Дзень быў звычайны. Як і ўсе іншыя дні... Мележ. Злучэнні беларускіх партызан дзейнічалі поруч з народнымі мсціўцамі іншых братніх рэспублік. Брыль. Даўжэй за іншых сваіх суседзяў араў сваю палосу Верамейчык. Крапіва. / у значэнне назоўнік іншы, -ага, мужчынскі род; іншая, -ай, жаночы род Кажуць, Хто ашчаслівіў іншага — Не сквапнасцю сэрца жыло. І. Калеснік. // у значэнне назоўнік іншыя, -ых, множны лік Астатнія, другія. Стары, сухенькі, мітуслівы, хапаўся сам і падганяў іншых — усё баяўся ўпусціць час. Мележ. Тодар Кірык гаварыў пра тое, што ведаў, ахвотна. Ён ганарыўся тым, што ведае больш за іншых, і ўсе яго з такою цікавасцю слухаюць. Крапіва. 3. Які-небудзь, некаторы. [Рыгор ка] не любіць, як іншыя гарэзнікі яго ўзросту, крыўдзіць слабейшых. Колас. Вада ў іншыя гады даходзіла не толькі да хат, але пападала і ў хаты, залівала скляпы. Чарнышэвіч. ••• Глядзець іншымі вачамі глядзі глядзець. І іншыя (іншае) (на пісьме звычайна скарочанае «і інш.») — ужываецца ў канцы пералічэння для ўказання на тое, што пералічэнне можа быць прадоўжана. Іншая рэч глядзі рэч. Іншая справа глядзі справа. Іншы каленкор глядзі каленкор. Іншы раз глядзі раз. Між іншым — а) мімаходам; не звяртаючы асаблівай увагі. Зрэшты, праца над родным загонам праходзіла неяк між іншым, прыхваткам. Брыль; б) дарэчы, к слову кажучы. — Маёр Герман Сцяпанавіч Цітоў, во як яго зваць. Між іншым, ён мой зямляк. Алтайцы мы. Васілёнак. Той ці іншы глядзі той.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com