тлумачэнне слова:
іголка, -і, ДМ -лцы; родны склон множны лік -лак; жаночы род 1. Прылада для шыцця — тонкі металічны шпень з завостраным канцом і вушкам для ніткі. Кравецкая іголка. Машынная іголка. Мяшочная іголка. Уцягнуць нітку ў іголку. ▪ Ні зямлі, ні каня.. [кравец] не меў, дома сядзеў мала, а паўвека свайго правандраваў па свеце з адмысловай іголкай, шыючы людзям кажухі.. Чорны. 2. Тонкі металічны стрыжэнь, звычайна з завостраным канцом, рознага прызначэння. Патэфонная іголка. Іголка для падскурных упырскванняў. 3. Ліст хвойных дрэў і кустоў. Ядлаўцовая іголка. Хвойныя іголкі. ▪ Хвойнік рабіўся ўсё гусцейшым і гусцейшым. Іголкі балюча калолі рукі, твар. Шамякін. // Калючка ў некаторых раслін. Шыпшынавая іголка. Кактусавая іголка. 4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл. На сцежку з-за сасны, вакол якой ляжала шмат галля, выкаціўся, пыхкаючы і шоргаючы сваімі іголкамі, маленькі вожык. В. Вольскі. 5. чаго або якая. Тонкі востры крышталь чаго-н. Іголкі інею. ▪ Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду. Чорны. 6. звычайна множны лік (іголкі, -лак); пераноснае значэнне Зласлівыя насмешкі, выказванні. Падпускаць іголкі. ▪ — Наогул, Шэмет дзівакаваты чалавек. Ты да яго, бывае, як ватка прыляжаш, а ён да цябе вожыкам, іголкі свае так і садзіць. Лобан. ••• З іголкі — тое, што і з іголачкі (глядзі іголачка). Не іголка (у значэнне выказнік) — знойдзецца, не згубіцца. Хоць іголкі збірай глядзі збіраць. Як іголка ў стозе сена — непрыкметны, якога нельга знайсці. — У горадзе — у натоўпе, дзе снуюць тысячы самых розных, і гарадскіх, і прыезджых, — ты будзеш як іголка ў стозе сена. Мележ. Як на іголках — у стане нервовага ўзбуджэння, хвалявання (быць, сядзець і пад.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com