тлумачэнне слова:
адгарнуць, -гарну, -гарнеш, -гарне; закончанае трыванне, што. 1. Адгрэбці, адсунуць убок. Адгарнуць жар у печцы. ▪ Саўка прылёг, адгарнуў ад каменя зямлю і памаленьку выкаціў яго з-пад падрубы. Колас. [Піліп Андрэевіч:] — Пад'ехалі мы.. да яго, адгарнулі траву ў лодцы, а ў .. [Сенькі] там не менш трох пудоў рыбы ляжыць. Краўчанка. 2. Адсунуць, адхіліць, адвесці ўбок. Добра было б адгарнуць з вачэй валасы, прыпусціцца да першага дрэва бягом, каб схавацца пад ім ад дажджу. Брыль. // Адагнуць, адвярнуць (пра адзежу і пад.). Кудзіш асцярожна, следам за Ігнатавай рукой, намацаў рану, адгарнуў каўнер кашулі. Галавач. 3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі (старонку). Хлапчук дастаў з-пад канапы брудны, патрапаны альбом, адгарнуў вокладку. Асіпенка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com