тлумачэнне слова:
зняць, зніму, знімеш, зніме; прошлы час зняў, зняла, -ло; закончанае трыванне, каго-што. 1. Дастаць, узяць зверху ці з паверхні чаго-н. (тое, што ляжыць, вісіць, стаіць на чым-н.). Зняць тэлефонную трубку. Зняць паліто з вешалкі. ▪ Дзед урачыста зняў са сцяны стрэльбу. Лынькоў. // Адняць, прыняць (тое, што ляжыць, вісіць, стаіць на чым-н.). Зняць каструлю з агню. ▪ Ніна па-гаспадарску зняла .. нябачную пушынку з.. пінжака. Шыцік. // Аддзяліць, адчапіць што-н. замацаванае, пасаджанае дзе-н., на што-н. Зняць кола з восі. / Пра судна. Зняць карабель з мелі. // Прыбраць, знесці што-н. часова пабудаванае, непатрэбнае. Зняць рыштаванні. Зняць апалубку з падмуроўкі. 2. Здзець тое, што было апранута, завязана; вызваліцца ад якога-н. адзення, покрыва і пад. Зняць шапку. Зняць павязку. ▪ Рыгор як зняў паліто, так і стаяў з ім, забыўшыся павесіць. Гартны. // размоўнае слова Грабячы, раздзець. 3. Спыніць дзеянне чаго-н.; адмяніць. Зняць блакаду. Зняць судзімасць. ▪ — Я тады набралася гора, пакуль не з'явіўся сам гэты хлопец і не папрасіў зняць абвінавачванне, бо ён памыліўся. Чорны. // Вызваліць, збавіць сябе ад чаго-н. (звычайна ад таго, што непакоіць, прыгнятае). Зняць з сябе віну. 4. Сабраць, садраць, зрэзаць тое, што пакрывае якую-н. паверхню ці з'яўляецца верхнім слоем чаго-н. Зняць вяршкі. Зняць кару з дрэва. ▪ Цяжка было цягнуць .. [барсука], а яшчэ цяжэй зняць скуру тымі прыладамі, якія былі ў хлопцаў. Маўр. 5. Сабраць пасля паспявання (збажыну, плады, агародніну). Зняць ураджай. ▪ У сонечны дзянёк харошы Плады зняў з яблынь гаспадар. Непачаловіч. // спецыяльны тэрмін Атрымаць (прадукцыю) у выніку вытворчага працэсу. Зняць як можна больш дэталей з кожнага станка. 6. Адклікаць з якой-н. работы, заняткаў (звычайна для іншай работы, заняткаў). Зняць жней з поля і паслаць на стагаванне сена. // Адвесці, перавесці з якога-н. паста, пазіцыі, фронту і пад. Гвардзейскі полк па загаду Стаўкі знялі з Заходняга фронту і спехам перакінулі ў сталіцу. Сабаленка. 7. Забіўшы, звязаўшы і пад., абясшкодзіць, пазбавіць магчымасці дзейнічаць. Учора перад усходам сонца падпольшчыкі знялі патруля і ўзарвалі чыгуначны мост. Баранавых. 8. Вызваліць ад работы, звольніць з пасады. Зняць з работы. ▪ Праўленне зняло Шаройку з пасады брыгадзіра. Шамякін. 9. Адмовіцца ад чаго-н. (вылучанага, прапанаванага); адмяніць, аб'явіць несапраўдным. Зняць кандыдатуру. Зняць сваю прапанову. ▪ Рэвалюцыя 1905 года зняла забарону з друкаванага беларускага слова. Юргелевіч. 10. Дакладна аднавіць, скапіраваць, пераносячы на што-н. (памёр, формы, аб'ём, змест і пад.). Зняць мерку. Зняць копію з дакумента. 11. Адлюстраваць на фота- ці кінаплёнцы; сфатаграфаваць. — Зараз мы выпусцім Эму і бегемота Рану, каб таварыш фотакарэспандэнт зняў іх, — сказаў.. той, у акулярах, прымаючы з Кірылкавых рук клетку. Даніленка. // Стварыць (кінафільм). 12. Узяць у наймы. — Вось кватаранта мне прыслалі. Хоча зняць у мяне пакой. Карпаў. 13. Перакласці верхнюю частку стасаваных карт уніз перад раздачай іх ігракам. Зняць калоду. 14. Спыніць дзейнасць каго-, чаго-н., выключыць адкуль-н. Зняць каманду са спаборніцтваў. Зняць устарэлую марку машыны з вытворчасці. // спецыяльны тэрмін Лічыць больш не падлягаючым чаму-н.; пазбавіць чаго-н. Зняць з забеспячэння. Зняць свіней з адкорму. ••• Зняць галаву каму, у каго — а) забіць, адсячы галаву; б) сурова пакараць. Зняць з уліку — перастаць лічыць у складзе якой-н. установы. Зняць (скінуць) маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць; перастаць прыкідвацца кім-н. ці якім-н. Зняць падрад — наняцца, падрадзіцца зрабіць што-н. Зняць шапку перад кім — выказаць сваю павагу каму-н.; пакланіцца. Зняць швы — падрэзаць і выцягнуць ніткі з краёў зашытай раны. Зняць шкуру (сем шкур) — тое, што і спусціць шкуру (глядзі спусціць). Як рукой зняло што — раптоўна прайшло, знікла бясследна.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com