тлумачэнне слова:
знаць1, знаю, знаеш, знае; незакончанае трыванне, каго-што. 1. Тое, што і ведаць (у 1-5, 7 і 8 знач.). Я знаю: будзе ўсюды шчасце, Калі праклён спрадвечны свой Народы скінуць, каб прыпасці Да праўды Леніна святой. Панчанка. Сымоніха хоча ўсё знаць-ведаць, што робіцца ў Лявоніхі. Бядуля. 2. інфінітыў у значэнне выказнік устарэлае слова, устарэлы выраз Відаць, можна заўважыць. Сляды былі знаць: снег ляжаў буграмі, там, дзе стукалі нядаўна ногі. Пташнікаў. 3. у значэнне пабочнае слова Значыцца, значыць, відаць. Эй, доля! Колькі мы разоў Прасілі, клікалі цябе; Не йдзеш! Знаць, хтосьці з свету звёў, Ці хлеба мала ў нас табе? Купала. ••• Даць аб сабе знаць глядзі даць. Даць знаць глядзі даць. Знаць меру — тое, што і ведаць меру (глядзі ведаць). Знаць не знаю — аб поўнай недасведчанасці ў чым-н.; аб нежаданні прызнацца ў чым-н. Знаць сваё месца — тое, што і ведаць сваё месца (глядзі ведаць). Не знаць не ведаць — без прычыны, ні з таго ні з сяго, зусім невядома. Не знаць, куды (дзе) вочы дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) вочы дзець (падзець) (глядзі ведаць). Не знаць, куды (дзе) рукі дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) рукі дзець (падзець) (глядзі ведаць). Не знаць, куды (дзе) сябе дзець (падзець) — тое, што і не ведаць, куды (дзе) сябе дзець (падзець) (глядзі ведаць). Як знаеш — як хочаш. знаць2, -і, жаночы род Вышэйшы слой пануючага класа ў буржуазна-дваранскім грамадстве. Духоўная знаць. Ваенная знаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com