тлумачэнне слова:
злучыць1, злучу, злучыш, злучыць; закончанае трыванне, каго-што.
1. Змацаваць адно з другім пры дапамозе чаго-н., якім-н. чынам. Злучыць канцы правадоў. // пераноснае значэнне Звязаць якімі-н. адносінамі, пачуццямі і пад. [Паўлінка:] Калі, калі ўжо надыдзе тая часінка, што нас злучаць навекі, і мы ўжо ніколі не расстанемся? Купала. — Ты — мой любы і жаданы, і я мой лёс злучу з табой. Машара.
2. Устанавіць зносіны, сувязь з чым-н., паміж чым-н. Злучыць новыя гарады чыгункай. Злучыць сельсаветы тэлеграфнай сувяззю. ▪ Каналамі злучылі мора з морам, Стан Волга абняла Масквы-ракі... Купала. // Зрабіцца сродкам зносін, сувязі паміж чым-н. І мост над глыбокай ракою Падняўся, што выгіб дугі, Навекі злучыў між сабою Крутыя яе берагі. Калачынскі. // Падключыць нумар абанента для тэлефонных перагавораў. [Кісель] прайшоў у кабінет Яўгена Данілавіча і папрасіў тэлефаністку пошты злучыць яго з кватэрай. Паслядовіч. [Камісараў:] Зараз жа злучыце мяне з тэлеграфам. Маўзон.
3. Сабраць разам, аб'яднаць; утварыць адно цэлае. — Паўстань, народ, глучы ўсе сілы Супроць тэўтонскае арды. Колас. [Трактар] выйшаў на зарэчныя палі, каб заараць усе межы і ўсе палеткі злучыць у адно шырокае калгаснае поле. Бяганская.
4. Прывесці ў хімічнае ўзаемадзеянне. Злучыць вадарод з кіслародам.
5. Звязаць, спалучыць. Злучыць тэорыю з практыкай.
злучыць2, злучу, злучыш, злучыць; закончанае трыванне, каго.
Звесці самку і самца для палавога акта з мэтай атрымання прыплоду.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com