з-за

тлумачэнне слова:

  з-за, прыназоўнік з родны склон.
    Спалучэнне з прыназоўнікам «з-за» выражае:
      Прасторавыя адносіны
    1. Ужываецца пры абазначэнні напрамку руху ці дзеяння адкуль-н., з чаго-н., з процілеглага боку чаго-н. Сонца ўзнялося з-за лесу. Выняць рукавіцы з-за пояса. Гукаць з-за дзвярэй. Дом віднеецца з-за агароджы. ▪ З-за сцэны даносіўся рознагалосы шум. Асіпенка. Марудна з-за кустоў маліны Выходзіць буры малады мядзведзь. Багдановіч.
    2. Ужываецца пры абазначэнні руху ад таго прадмета, за якім хто-н. знаходзіўся. Перакусіўшы, Рыгор вылез з-за стала і выйшаў з хаты. Гартны.
      Прычынныя адносіны
    3. Ужываецца пры ўказанні на прычыну або падставу дзеяння. Спрачацца з-за дробязей. ▪ — Табе трэба былі гэтыя ваўкі, — упікнула жонка Лявона, упэўненая, што дзед прастудзіўся толькі з-за аблавы на ваўкоў. Ермаловіч. // Ужываецца пры ўказанні на асобу, якая з'яўляецца прычынай чаго-н. З-за яго столькі непрыемнасцей. ▪ — Чытай, чытай! — сказаў малому Багдан. — Не пакідай кніжку з-за мяне. Кулакоўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com