тлумачэнне слова:
звіць, саўю, саўеш, саўе; саўём, саўяце; закончанае трыванне, што. 1. Скручваючы, уючы пасмы, ніці, вырабіць што-н. Звіць вяроўку. ▪ На такой гаспадарцы, як наша, зімой работы няшмат. Дроў прывезці, звіць пастронкі ці лейцы, лапці падшыць, даць каню і карове — і ўсё. Брыль. // Зрабіць, сплятаючы што-н. Звіць вянок з кветак. // Зляпіць, збудаваць гняздо (пра птушак). Пад дахам нашага дома, у вузенькай шчыліне франтона, вераб'іная пара звіла сабе гняздо. Гарбук. 2. Зматаць у клубок; наматаць на што-н. Звіць ніткі ў клубок. 3. Матаючы, зняць з чаго-н.; разматаць. Звіць ніткі са шпулькі. Звіць пражу з матавіла. ••• Звіць (сабе) гняздо — а) завесці сям'ю; уладкаваць жыццё. Часам думаю такое: Мо звіла гняздо ты з кім Пад вясковаю страхою Ці пад дахам гарадскім... Кусянкоў; б) пасяліцца, прыжыцца дзе-н. Каліну перанеслі ў кабінет дырэктара, дзе паспеў ужо звіць сабе гняздо камендант, і палажылі на мяккую канапу. Няхай.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com