тлумачэнне слова:
збыць, збуду, збудзеш, збудзе; прошлы час збыў, -ла, -ло; закончанае трыванне, каго-што. 1. Знайшоўшы пакупніка, прадаць што-н. Збыць тавар. ▪ Маці спраў весці не ўмела, і ў мінулым годзе запушчаную і ўшчэнт разбураную гаспадарку прыйшлося збыць. Васілевіч. [Вятрак] не мог задаволіць патрэб вялікай гаспадаркі, і людзі, нагараваўшыся з ім, збылі яго амаль за нішто. Ракітны. 2. размоўнае слова Прыладзіць, адаслаць куды-н., стараючыся пазбавіцца ад каго-н. Цяпер ужо здагадалася Зося: значыцца, гаспадыня хоча яе збыць на гэты час? Чорны. — Ды гэтак дзед захоча сабе маладую жонку ўзяць, балазе трапляецца выпадак збыць старую... Васілевіч. // Вызваліцца ад чаго-н. непрыемнага, непатрэбнага. Збыць клопат. Збыць бяду з галавы. ••• Збыць з рук — пазбавіцца ад каго-, чаго-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com