тлумачэнне слова:
збегчы, збягу, збяжыш, збяжыць; збяжым, збежыце, збягуць; загадны лад збяжы; закончанае трыванне 1. Бягом спусціцца ўніз. Збегчы ўніз па лесвіцы. ▪ Сёмка збег з ганка, узлез на воз і пагнаў каня. Гартны. [Дзяўчына] азірнулася яшчэ раз і збегла з кручы да вады. Краўчанка. 2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Сцячы (пра вадкасці). Збегла ў нізіны з пагоркаў разводдзе. Танк. // пераноснае значэнне Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.). У Зеленюка збегла з твару ўсмешка, і тонкія вусны яго задрыжалі. Зарэцкі. Дрымота [у Мані] збегла адразу. Чорны. 3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Пераліцца цераз край пры кіпенні. Малако збегла. ▪ [Нарыса] вярнулася ў хату паглядзець, каб не збегла што ў печы, адставіла гаршкі далей ад агню. Пальчэўскі. 4. Знікнуць тайком; уцячы. Збегчы з палону. Збегчы з турмы. ▪ Перад самым вяселлем, адцураўшыся бацькоў, маладая збегла з дому. Скрыган.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com