захінуць

тлумачэнне слова:

  захінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Засланіць, прыкрыць чым-н. Пеця спачатку прысеў, пасля лёг у разору і Рукамі захінуў галаву. Сіняўскі. На нейкі Міг наперадзе мільгануў твар Яльцова, але яго тут жа захінулі нейчыя плечы. Савіцкі. // Пасунуўшы (фіранку і пад.), закрыць што-н. Дзірынг загадаў захінуць фіранкі на вокнах. Новікаў.
    2. Ахінуць чым-н., закруціць у што-н. Збанок ён захінуў кажушком. Хомчанка. [Ранены] не чуў.., як захінулі яго ў пасцілку, перанеслі ў хату і, перавязаўшы раны, паклалі на цёплую печ. Стаховіч. // Закінуць адзін край адзежыны на другі. Глушак захінуў полы кажуха, і зноў нагнаў на твар санлівасць. Мележ.
    3. Схаваць куды-н., за што-н. Міроніха стала.. рознымі знакамі паказваць.. [Аўдулі], каб яна захінула куды-небудзь малако. Ермаловіч. [Ігар] паспрабаваў зазірнуць у сумку, але Андрэй захінуў яе за сябе. Ваданосаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com