тлумачэнне слова:
засячы1 і засекчы1, -сяку, -сячэш, -сячэ; -сячом, -сечаце; прошлы час засек, -ла; каго-што. 1. Зрабіць зарубку, адзнаку сякерай, нажом і інш.; адзначыць засечкай. Засячы дрэва. Засячы бервяно. 2. Зачапіўшы на хаду адной нагой за другую, параніць. Конь засек нагу. 3. Выявіўшы месцазнаходжанне чаго-н., нанесці на план, карту і пад. Засячы курс карабля. Засячы агнявыя пункты ворага. // размоўнае слова Убачыць, заўважыць таго (тое), што ўтойваецца, хаваецца. Калі [Даніла] поўз ад ручая цераз пустку, яго, няпэўна, засеклі, бо кулі ціўкалі навокал, ссякалі лазу. Шамякін. ••• Засячы час — адзначыць час пачатку, канца чаго-н. і пад. засячы2 і засекчы2, -сяку, -сячэш, -сячэ; -сячом, -сечаце; прошлы час засек, -ла; закончанае трыванне, каго. 1. Збіць розгамі, бізуном і пад. да смерці, да страты прытомнасці. — Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай, — а то пан цябе розгамі засячэ... Якімовіч. 2. Забіць (сякерай, шабляй і пад.). — Мяне чуць не засеклі дзянікінцы шаблямі, і рубцы чырванеюць яшчэ і цяпер на спіне. Пестрак.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com