тлумачэнне слова:
засы́паць1, -плю, -плеш, -пле; закончанае трыванне, каго-што. 1. Запоўніць, закідаць да верху чым-н. сыпкім. Засыпаць роў. ▪ Жораў ішоў за труною Міхася, а потым, калі засыпалі магілу, узняўся і паляцеў. Брыль. 2. Пакрыць слоем чаго-н. сыпкага. Забілі дзве палі, палажылі бервяно, пакідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размывала плаціны. Пальчэўскі. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне За адну ноч ваенны гарадок засынала чыстым мяккім снегам. Хомчанка. 3. і чаго. Насыпаць, усыпаць куды-н. Засыпаць зерне ў млынавы кош. Засыпаць крупы ў гаршчок. ▪ Язэп засыпаў каню аўса і вярнуўся ў кватэру. Бядуля. 4. пераноснае значэнне; чым. Накіраваць што-н. у вялікай колькасці каму-н. [Хлопцы] адразу ж засыпалі дзядзьку Тамаша пытаннямі: «А гэта што? А для чаго?» Якімовіч. — Залатыя ў Анюты сыны! Прыехалі — матку падарункамі засыпалі. Дварок ёй дагледзелі, дроў навазілі. Ракітны. ••• Засыпаць насенныя фонды — падрыхтаваць патрэбную колькасць насення для пасеву. засы́паць2, -плю, -плеш, -пле; закончанае трыванне Пачаць сыпаць (у 4, 6 знач.). засыпа́ць1, -а́ю, -а́еш, -а́е. незакончанае трыванне да засыпаць1. засыпа́ць2, -а́ю, -а́еш, -а́е. незакончанае трыванне да заспаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com