заслаць

тлумачэнне слова:

  заслаць1, -шлю, -шлеш, -шле; -шлём, -шляце; закончанае трыванне, каго-што і чаго.
    размоўнае слова
    1. Адправіць, пераспаць куды-н., каму-н. Кірыл сказаў да матушкі ціха: — Зашлі ты.. [жонцы Каваля] цераз Параску чаго. Колас. // Патаемна пераправіць, даставіць куды-н. Заслаць лазутчыка.
    2. Паслаць, саслаць куды-н. далёка. Заслаць на край свету.
  заслаць2, -сцялю, -сцелеш -сцеле; што.
    1. Пакрыць якую-н. паверхню чым-н. Заслаць ложак. ▪ Бабка Параска .. дастала свой чысты настольнік і заслала стол. Колас.
    2. Пакрыць, завалачы сабой (пра хмары, туман, слёзы і пад.). Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог. Хадкевіч. Мутная імгла заслала старэчыя вочы дзеда Кандрата. Пестрак. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Родны бераг імглою заслала. Танк.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com