тлумачэнне слова:
запас, -у, мужчынскі род 1. Тое, што назапашана; пэўная колькасць чаго-н., прыгатаванага на будучае. Харчовыя запасы. Запасы на зіму. ▪ Велізарныя запасы хлеба былі звалены на станцыі. Лынькоў. Выходзяць запасы патронаў, Не стала ні кроплі вады. Бачыла. 2. звычайна множны лік (запасы, -аў). Пэўная колькасць чаго-н., якая ёсць у наяўнасці дзе-н., у чыім-н. распараджэнні. Запасы нафты. Запасы вільгаці ў глебе. 3. пераноснае значэнне Колькасць, аб'ём чыіх-н. ведаў, здольнасцей, пачуццяў. Слоўнікавы запас вучня. Запас ведаў. ▪ У Макара знаходзяцца і трапныя словы і невычэрпны запас энергіі, выдумкі. Хромчанка. 4. размоўнае слова Лішак тканіны за швом, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца растачыць шво. Сукенка з запасам. // Увогуле лішак чаго-н., перавышэнне нормы, меры і пад. Адзін з чырвонаармейцаў заўважыў, што катух не шчыльна прылягае да сцяны, паміж сцяной і катухом так каля паўаршына яшчэ запасу. Крапіва. 5. Катэгорыя грамадзян, якія стаяць на воінскім уліку і могуць быць выкарыстаны ў часе вайны. Афіцэр запасу. Перавесці ў запас. ••• Загнаць запас глядзі загнаць. У запасе — назапашана; ёсць. Дзень у мяне быў у запасе і я вырашыў навесці парадак у сваім жыллі. Ракітны. У запас; на запас — на ўсякі выпадак, на будучае. Шульц меў магчымасць гатаваць некаторую колькасць прадукцыі ў запас. Гартны.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com