заняцца

тлумачэнне слова:

  заняцца1, займуся, зоймешся, зоймецца; загадны лад займіся; закончанае трыванне
    1. чым. Узяцца за якую-н. справу, прыступіць да якога-н. занятку. Заняцца спортам. ▪ Бумажкоў заняўся арганізацыяй вялікай сталоўкі і шпіталя. Чорны.
    2. кім-чым і з кім-чым. Накіраваць сваю ўвагу на каго-, што-н., праявіць цікавасць да каго-, чаго-н. Заняцца хворым. ▪ Дзед Талаш, так удала вырваўшыся са свайго палону, заняўся Саўкам Мільгуном: што з ім рабіць? Колас. У аддзяленні Віцем заняўся пажылы светлавусы капітан. Якімовіч. Адукацыяй маладога Казіміра, якому было ў часе паўстання пятнаццаць год, заняўся нейкі дзядзька па матчынай лініі, засцянковы шляхціц, прызначаны судом за апекуна. Пестрак.
    3. з кім-чым. размоўнае слова Узяць на сябе кіраўніцтва кім-, чым-н., дапамагчы каму-, чаму-н. (у вучобе, занятках і пад.). Заняцца з адстаючымі вучнямі.
  заняцца2, зоймецца; закончанае трыванне
    1. Загарэцца, успыхнуць. Было ўжо суха і горача. Ад гэтай хаты занялася другая, трэцяя — і пажар выкаціў амаль увесь гарадок. Лобан. Бацька прыбег на пажар, калі ўжо занялося і наша гумно. Хведаровіч.
    2. Наступіць, пачацца (пра раніцу, зару і пад). Заняўся ранак. Людзі ў поле Ідуць на працу грамадой. Прыходзька. Недзе далёка-далёка, там, дзе канчалася балота, заняўся золак, а я ўсё ляжаў і думаў. Бажко. / на што, безасабовая форма Каржакаваты хвойнік прытуліў .. людзей у сабе тады, калі неўзабаве павінна было заняцца на дзень. Чорны. // пераноснае значэнне Зарадзіцца, узнікнуць. У Марыны Паўлаўны занялася кволая невыразная надзея. Зарэцкі.
    3. чым. размоўнае слова Узяцца коркай, накрыцца чым-н. Антось тут сам пачаў тлумачыць: — Была паводка гэта, значыць, Вада па лузе разлілася, А потым лёдам занялася. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com