тлумачэнне слова:
заліць1, -лью, -льеш, -лье і -лію, -ліеш, -ліе; прошлы час заліў, -ла, -ло; загадны лад залі; закончанае трыванне, каго-што. 1. Пакрыць сабой, схаваць пад сабой (пра ваду і інш. вадкасці); затапіць (у 1 знач.). Нешырокая рэчка за вёскай выйшла з берагоў і заліла паплавы. Сіняўскі. — За ноч вада паднялася на чатыры метры, заліла ўся Кашыцкую нізіну. Шамякін. // пераноснае значэнне Пакрыць, запоўніць сабой якую-н. прастору. Бясконцая плынь дэманстрантаў заліла.. вуліцы. «Маладосць». // пераноснае значэнне Выступіць на паверхню (пра бледнасць, чырвань і пад.). Румянец збянтэжанасці і сарамлівасці нечакана заліў шчокі хлопца. Гарбук. // пераноснае значэнне Напоўніць, запоўніць (пра святло, пахі, гукі і пад.). Прачнулася сонца. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч. Мяккае святло заліло пакой. Мікуліч. Пахам чыстым, пахам спелым Усе прасторы заліло. Хведаровіч. // пераноснае значэнне Авалодаць, захапіць (пра пачуцці). Грудзі заліла гарачая хваля нейкага невядомага, незразумелага пачуцця. Гамолка. 2. Абліць, абпэцкаць якой-н. вадкасцю. Заліць сшытак чарнілам. ▪ — От малая! — гаворыць [Марылька] на Люсю. — Усю сукенку малаком заліла. Брыль. 3. Затушыць вадой. Коля Булкін.. моўчкі старанна заліў вадой вогнішчы. Жычка. Прыйшлося заліць дровы і расчыніць акно. Даніленка. 4. Пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець. Заліць вуліцу асфальтам. Заліць човен смалою. Заліць каток. ▪ Дворык свой [Фёдар] заліў цэментам з раўчукамі для сцёку вады. Ракітны. 5. Уліць у што-н. якую-н. вадкасць. Заліць ваду ў радыятар. ••• Заліць вочы — выпіць многа спіртнога. Заліць гора — напіцца з гора. Заліць за гальштук (за каўнер) — тое, што і залажыць за гальштук (глядзі залежыць). Заліць за скуру сала каму — прычыніць каму-н. вялікае зло. заліць2, залю, золіш, золіць; незакончанае трыванне, што. спецыяльны тэрмін Апрацоўваць шкуры растворам вапны для выдалення шэрсці. Заліць шкуры.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com