тлумачэнне слова:
заліцца1, -льюся, -льешся, -льецца і -ліюся, -ліешся, -ліецца; прошлы час заліўся, -лася, -лося; загадны лад заліся; закончанае трыванне 1. Пакрыцца вадой або другой якой-н. вадкасцю; затапіцца. Ракой з вадаспадам заліўся пакат. Купала. // пераноснае значэнне Пакрыцца чым-н. выступіўшым на паверхню. — Пойдзем пасля працы на праспект, — нечакана вымавіў Антон, і чырванню заліўся яго шырокі хлапецкі твар. Кавалёў. // пераноснае значэнне Напоўніцца чым-н. Пакой заліўся яркім святлом. Чорны. 2. размоўнае слова Абліць сябе, абпэцкацца чым-н. вадкім. Дзіця залілася супам. 3. Пранікнуць, прасачыцца куды-н. (пра вадкасці). Вада залілася за каўнер. 4. размоўнае слова Захлынуцца. Пакуль выратоўвалі коней, адзін з іх заліўся. Корбан. ••• Заліцца (горкімі) слязамі — пачаць горка, слёзна плакаць. Заліцца кроўю — абкрывавіцца, зацячы кроўю, будучы параненым, пабітым і пад. Заліцца потам — дужа спатнець ад спёкі, цяжкай працы і пад. Хоць заліся — надта многа, колькі хочаш чаго-н. Малака — хоць заліся. заліцца2, -льюся, -льешся, -льецца і -ліюся, -ліешся, -ліецца; прошлы час заліўся, -лася, -лося; загадны лад заліся; закончанае трыванне Пачаць ствараць пералівістыя гукі; зайграць, заспяваць, засмяяцца і пад. звонка, з пералівамі. Запішчэла скрыпка, заліўся гармонік, бухнуў барабан — маладых, як толькі яны паказаліся ў канцы сяла, сустракалі з маршам. Васілевіч. Зальюцца жаваранкі хорам, І песні моўкнуць па-над борам. Колас. — Я ж замужняя! Ха-ха-ха! — залілася гучным смехам Каця. Ваданосаў. ••• Заліцца салаўём — загаварыць пра што-н. з запалам, красамоўна. заліцца3, золіцца; незакончанае трыванне залежны стан да заліць2.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com