тлумачэнне слова:
закульгаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне 1. Пайсці, пабегчы кульгаючы. Салдат закульгаў шпарчэй. Чорны. 2. Стаць кульгавым; закульгавець. — Кашаварам я не быў, а што нага ў мяне крывая, то гэта праўда, толькі ж закульгаў я ад ранення, а не так сабе ад чаго. Кулакоўскі. / пераноснае значэнне Перастаць дзейнічаць, развівацца правільна. Настойліва паэт, старанна працаваў: За кніжкай кніжку выдаваў. Не дзіва, што і грошы завяліся. І раптам хлопец закульгаў... У творах змены адбыліся, Якіх ніхто ніколі не чакаў. Корбан. 3. размоўнае слова Кульгаючы, дайсці куды-н., да якога-н. месца. — А дзе прыстанішча, далёка да яго? — Спытаўся фельчар: — Можа і за год Старому мне туды не закульгаць? Танк.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com