тлумачэнне слова:
закрыць, -крыю, -крыеш, -крые; закончанае трыванне, каго-што. 1. Накрыць, прыкрыць чым-н. Закрыць твар рукамі. ▪ [Тварыцкі] зямлю зноў засыпаў, укапаў камень, усё, як і было. Закрыў зверху перацёртай саломай. Чорны. 2. Засланіць сабой, зрабіць нябачным. Хмары закрылі неба. Туман закрыў зямлю. ▪ Агеньчыка ззаду не было — патух ці закрыла мітуслівая заслона завірухі. Мележ. 3. Скласці што-н. раскрытае, разгорнутае. Закрыць кнігу. // Самкнуць (пра вочы, рот). Закрыць вочы. Закрыць рот. 4. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.). Закрыць сваім целам амбразуру дота. ▪ Мурашкі залазяць у схоў сутарэння І ходы ў мурашнік закрылі. Колас. // Спыніць доступ куды-н. Закрыць дарогу ў горад. Закрыць граніцу. 5. Спыніць работу, дзейнасць, існаванне (установы, прадпрыемства і пад.). Закрыць школу. Закрыць выстаўку. Закрыць газету. Закрыць прадпрыемства. // Скончыць (сход, нараду і пад.). Закрыць сход. Закрыць нараду. Закрыць пасяджэнне. ••• Закрыць ведамасць — тое, што і закрыць рахунак (у «в» знач.). Закрыць рахунак — а) пра ўкладчыка: поўнасцю забраць свой уклад з банка; б) пра банк: спыніць выдачу грошай па рахунку; в) закончыць рахунак за які-н. перыяд, падвесці канчатковы вынік. Закрыць вочы на што — знарок не заўважыць, пакінуць без увагі. Закрыць лавачку — спыніць якую-н. справу, работу, не давёўшы да канца. Закрыць рот каму — пазбавіць каго-н. магчымасці выказаць сваю думку.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com