тлумачэнне слова:
закон, -а і -у, мужчынскі род 1. -а. Абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя — асноўны закон Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Кодэкс законаў аб працы. Рабіць усё па закону. 2. -у. Наказ, загад, які з'яўляецца неаспрэчным, абавязковым для каго-н. Загад камандзіра — закон для падначаленых. 3. -у. Агульнапрынятае правіла грамадскіх паводзін; звычай. Закон гасціннасць Законы сяброўства. 4. звычайна множны лік (законы, -аў). Асноўныя палажэнні ў якой-н. справе, абумоўленыя яе сутнасцю. Законы правапісу. Законы вершаскладання. 5. -у. Пастаянная, аб'ектыўна існуючая сувязь паміж з'явамі, якая выцякае з прыроды саміх рэчаў; заканамернасць. Законы развіцця прыроды. Законы класавай барацьбы. ••• Закон божы — асноўныя палажэнні хрысціянскай рэлігіі, як прадмет выкладання ў дарэвалюцыйнай школе. Воўчы закон — пра адносіны ў грамадстве, дзе пануе самавольства дужых. Закон не пісан для каго або каму — пра таго, хто ігнаруе агульнапрынятыя правілы, нормы паводзін. Па-за законам — у становішчы, калі хто-, што-н. не ахоўваецца законам, пазбаўлены заступніцтва з боку дзяржаўных органаў. Сухі закон — забарона ўжываць алкагольныя напіткі.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com