тлумачэнне слова:
закі́даць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, каго-што чым. Кідаючы што-н., запоўніць (адтуліну, яму і пад.) або пакрыць, засыпаць зверху. Закідаць яму ламаччам. Закідаць разору зямлёй. ▪ Калі дома скідалі сена ў адрынку, [Юзік] не ўцярпеў, набраў велізарны ахапак і, быццам незнарок, закідаў ім Шуру, збіўшы з ног. Крапіва. // Кінуць у вялікай колькасці на каго-, што-н. Закідаць артыста кветкамі. Закідаць танкі гранатамі. // пераноснае значэнне Накіраваць каму-н. што-н. у вялікай колькасці. Закідаць прамоўцу пытаннямі. ••• Закідаць граззю каго — несправядліва абвінаваціць; абняславіць, ачарніць. Закідаць каменнем каго — асудзіўшы за што-н., не прызнаць сваім, адвергнуць. Закідаць шапкамі — лёгка і хутка перамагчы, падолець каго-н. закіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незакончанае трыванне 1. незакончанае трыванне да закінуць. 2. пераноснае значэнне размоўнае слова Намякаць на што-н. [Кацярына:] Не ўгаварвай, я ведаю, куды ты закідаеш. Крапіва. ••• Закідаць вуду куды — тое, што і закідаць (у 2 знач.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com