тлумачэнне слова:
зайсці, зайду, зойдзеш, зойдзе; прошлы час зайшоў, -шла, -шло; загадны лад зайдзі; закончанае трыванне 1. Прыйсці куды-н., да каго-н. ненадоўга, пабыць дзе-н. мімаходам. Каб не размінуцца з Янкам, Лабановіч рашыў зайсці на яго ранейшую кватэру. Колас. Увечары прыехаў з Серадзібора капітан Рыбін і зайшоў да Малашкіна. Пестрак. // па каго-што і з інфінітыў Прыйсці з якой-н. мэтай. Зайсці ў яслі па сына. ▪ Ідзе Міхал дамоў з абходу, І хоць чуваць, што ныюць ногі, Але зварочвае з дарогі І робіць круг, бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі? Колас. // у што. Увайсці куды-н. Зайсці ў двор. Параход зайшоў у порт. ▪ Малады чалавек зайшоў у кабінет і хутка выйшаў. Кавалёў. // у што. Залезці, забрацца. Зайсці па калені ў ваду. 2. Ідучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба. — Ты не спазніся ў часць. Яны далёка зойдуць, і табе цяжка будзе дагнаць іх. Шамякін. Пешыя і абоз .. пайшлі напрасткі. І зайшлі ў .. бездань балот. Брыль. 3. Ідучы, дасягнуць патрэбнага месца. — Уставай, сынок... Табе ж да відна трэба ў Петрыкаў зайсці. Капыловіч. 4. Падысці не прама, а збоку, у абход. Зайсці, спераду. Зайсці ў тыл ворагу. 5. Ідучы, завярнуць за што-н., апынуцца за чым-н. Зайсці за вугал. Зайсці за лес. ▪ Начальнік цэха зайшоў за стол, адсунуў нагою крэсла, насцярожыўся. Карпаў. 6. Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы). Месяц зайшоў. ▪ Сонца даўно зайшло, і ў лесе панаваў змрок. Сіняўскі. 7. Узнікнуць, пачацца (пра размову, гутарку). Зайшла гутарка пра дружбу. ▪ З прычыны гэткага непаразумення зайшло было пытанне аб тым, ці не варта адкласці сход. Зарэцкі. 8. размоўнае слова Зрабіць ход, пайсці (пры гульні ў карты). Зайсці тузам. 9. размоўнае слова (звычайна са словам «замуж»). Стаць чыёй-н. жонкай. [Макрына] замуж зайшла. За Пракопавага сына Яўгена. Баранавых. // куды. Пажаніўшыся, пераехаць туды, дзе жыве муж. — За мяне ён старэйшы, а ведаю я яго з той пары, як сюды замуж зайшла. Пташнікаў. 10. у што. Заехаць, паглыбіцца. Цвік зайшоў у сцяну па самую плешку. 11. Налажыцца адно на другое. Зайшла пала за палу. 12. Падысці, змясціцца. Шыба зайшла ў пазы. ••• Далёка зайсці — выйсці за межы звычайнага, пераступіць граніцы дазволенага. Зайсці на аганёк (агеньчык) — зайсці да каго-н. мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло. Зайсці ў тупік — трапіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча. Розум за розум зайшоў глядзі розум.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com