тлумачэнне слова:
загнаць, -ганю, -гоніш, -гоніць; закончанае трыванне, каго-што. 1. Прымусіць каго-н. увайсці куды-н., апынуцца дзе-н. Загнаць кароў у хлеў. ▪ Самая цяжкая справа была — загнаць апошніх звяроў у клетку. Маўр. — О, трэба было бачыць, як наш Гектар сёння чорнага ката загнаў на яблыню! — прамовіла Дануся. Карпюк. // Вымусіць апынуцца дзе-н. далёка. [Мікуця] калісьці загналі былі ў Ашхабад. Чорны. // Перамясціць, адагнаць у пэўны пункт (машыну, калёсы, човен і пад.). Загнаць машыну ў гараж. Загнаць лодку ў чарот. 2. Замучыць хуткай яздой. Загнаць каня. 3. Убіць, забіць, увагнаць з сілай. Загнаць цвік у сцяну. ▪ [Ляснік] у пень загнаў сякерку, Дубальтоўку зняў з пляча. Грахоўскі. Я пазіраю на дзядзьку ды і кажу: — У мяне нага, мусіць, будзе нарываць. Стрэмку, ці што, загнаў пад пазногаць. Баранавых. 4. размоўнае слова Прадаць, збыць. Загнаць боты на рынку. // Страціць, расходаваць. Загналі ўсе грошы на машыну. 5. абласное слова Перамагчы, узяць верх над кім-н. Застаўшыся ўдвух, Іван з Федзем непрыкметна для сябе паскорылі крок. Ішлі, быццам стараліся загнаць адзін аднаго. Кудравец. ••• Загнаць запас — назапасіць. Загнаць клін — тое, што і забіць клін (глядзі забіць1). Загнаць у казіны рог — паставіць у бязвыхаднае становішча, узяць верх (у бойцы, спрэчцы). Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу (у труну, у дамавіну, на той свет, у зямлю) — давесці да смерці, звесці са свету.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com