заваліць

тлумачэнне слова:

  заваліць, -валю, -валіш, -валіць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Пакрыць або запоўніць што-н., накідаўшы, насыпаўшы чаго-н. Заваліць яму каменнем. ▪ Ля гэтых курганоў [фашысты] па-зверску забілі чатырох вясковых камуністаў. Пятаму, якога кінулі ў агульную яму і завалілі ламаччам яшчэ жывога, удалося ўратавацца. Кірэенка. // спецыяльны тэрмін Загрузіць шыхтай, вугалем і інш. матэрыяламі (пра домну). Заваліць печ. // Нападаўшы, запоўніць або пакрыць сабой што-н. Снег абляпіў дрэвы, заваліў балконы, прыглушыў і шум дрэў, і крокі людзей. Хомчанка. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Хай заваліла пераходы, Пячэ марозная імгла, Мы перасілім непагоду, І не такія перашкоды Людская мужнасць браць магла. А. Александровіч. // Перагарадзіць, перакрыць, наваліўшы, накідаўшы чаго-н. Букрэй загадаў заваліць дарогу за грэбляю, каб конніца не магла праскочыць. Колас. // Закрыць праход, прыціснуўшы, прываліўшы чым-н. Заваліць уваход у пячору плітой. // размоўнае слова Загрузіць, заняць чым-н. якую-н. прастору. Заваліць стол кнігамі. Заваліць двор дрывамі. // размоўнае слова Багата, звыш патрэбы забяспечыць чым-н. Заваліць магазін таварамі. ▪ — Дык што ж ты ад памочнікаў адмахваешся? Сказаў бы піянерам, яны б табе ўсю кузню жалезам завалілі. Курто.
    2. Закрыць на завалу (у 1 знач.). Заваліць дзверы нанач.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Не справіцца з чым-н., праваліць што-н. Заваліць экзамен. ▪ — Толькі папярэджваю: дрэнна падрыхтуецеся — усю справу заваліце. Асіпенка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com