тлумачэнне слова:
забыцца, -будуся, -будзешся, -будзецца; загадны лад забудзься; закончанае трыванне 1. размоўнае слова Тое, што і забыць (у 1 знач.). Забыўся прозвішча таварыша. ▪ Манг зноў захапіўся працай і забыўся на голад. Маўр. Пацешыўшыся з генерала, Ігнась ужо забыўся пра гэта здарэнне. Мурашка. Ад акна несла холадам, тут хадзіў вецер, — нехта забыўся зачыніць фортку. Адамчык. 2. што. размоўнае слова Тое, што і забыць (у 2 знач.). Забыцца дома кнігу. 3. Не ўтрымацца, не захавацца ў памяці. Многае пасля інстытута забылася, і цяпер працаваць у школе Наташы было нялёгка. Васілевіч. Ніколі не забудзецца маленькі чэх Урбанэк з кветкамі, які прыйшоў разам з маткаю пакланіцца загінуўшым. Мележ. 4. Адысці ў думках ад рэчаіснасці; перастань думаць пра тое, што хвалюе. Пасля баец сціх і забыўся. Клопат яго знік, боль крыху прыціх, але нейкія ўнутраныя пакуты працягваліся. Быкаў. ••• Забыцца сном (у сне) — заснуць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com