тлумачэнне слова:
дроб1, -у, мужчынскі род размоўнае слова Кавалачак чаго-н.; драбок. Дроб цукру. ▪ Ганька паспешна снедае. Паспешна кладзе ў сваю торбачку, поруч з букваром, загорнуты ў капусны ліст дроб сыру з хлебам. Васілевіч. [Яніна] адрэзваг ладны дроб сала. Мурашка. дроб2, -у; множны лік дробы, -аў; мужчынскі род Лік, які складаецца з пэўнай колькасці роўных частак адзінкі. Вывучаць дробы. Множанне дробаў. ••• Бесканечны дзесятковы дроб — дроб з неабмежаванай колькасцю дзесятковых знакаў. Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10 (такі дроб запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку). Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік. Перыядычны дроб — бесканечны дзесятковы дроб, у якім адна або некалькі лічбаў нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці. Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com