тлумачэнне слова:
драць, дзяру, дзярэш, дзярэ; дзяром, дзераце, дзяруць; незакончанае трыванне, каго-што. 1. Раздзяляць на часткі, на кавалкі; раздзіраць. Драць на шматкі. Драць паперу. ▪ [Марыся] білася ў знямозе, драла на сабе вопратку. Баранавых. // Зношваць да дзірак (адзенне, абутак). 2. Выдзіраць, адрываць. Драць мох. Драць мёд. ▪ [Нямка] я ведаў з самага маленства, колькі гадоў жыў з ім побач, пасвіў коні, драў карэнне на кашы. Кулакоўскі. // Знімаць, аддзяляць тонкімі пласцінамі. Драць дранку. Драць лыка. Драць кару. 3. Драпаць, рабіць драпіны чым-н. вострым; уздзіраць. Добра, калі зямля трапіцца мяккая, — тады работа ідзе хутка. А сустрэнецца цвёрдая — дзяруць .. [ластаўкі] па чарзе кіпцюрамі, дзяруць і нічога не выходзіць. Пальчэўскі. Сухая лыжка рот дзярэ. З нар. Новая мятла чыста мяце, ды падлогу дзярэ. З нар. // размоўнае слова З сілаю церці, націраць што-н. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ [Ганька] ліпавым луццем ногі. Васілевіч. / без дапаўнення Пра тупыя інструмент. Брытва дзярэ. 4. Ірваць, забіваць (пра драпежных звяроў, птушак). Каршун дзярэ кураня. ▪ Сава лятала па начы, З сабою птушкам смерць насіла, Хаўтурны спеў ім пеючы, — Сама там драла іх, сама ж і галасіла. Крапіва. 5. Раздрабняць, церці на тарцы. Драць бульбу на бліны. 6. Ачышчаючы ад шалупіння, рабіць з зерня крупы. Драць ячмень на крупы. // Размолваць буйна зерне, робячы крупы. Драць крупы. 7. і без дапаўнення размоўнае слова Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне. Перац дзярэ ў горле. ▪ Тытунь быў свой, а не куплены, І драў ён горла, як шалёны. Колас. 8. пераноснае значэнне; і без дапаўнення размоўнае слова Браць за што-н. празмерную плату, назначаць высокую цану. — Не, ты адказвай, — загарачыўся раптам Міця. — Зацягнуў нас сюды, каб мы па дваццаць капеек з людзей нізавошта дралі. Курто. ••• Вочы драць — нападаць, зласліва накідвацца на каго-н. Вуха (вушы) дзярэ — тое, што і вуха (вушы) рэжа (глядзі рэзаць). Драць (ірваць, надрываць) горла (глотку) — моцна гаварыць, крычаць, пець. Драць нос — важнічаць, задавацца. Драць шкуру (дзве шнуры, па дзве шкуры, сем шкур) — браць высокую цану, абіраць, эксплуатаваць. Казлы драць — ванітаваць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com