тлумачэнне слова:
драбяза, -ы, жаночы род, зборны назоўнік 1. Невялікія прадметы; дробныя рэчы. — Валя маскіравала кошык зверху рознымі шпількамі, іголкамі і іншай драбязой. Якімовіч. На возе стаяў куфар, калыска і посцілка усякай драбязы, завязаная на рагі. Лобан. // Дробныя жывыя істоты. У гэтым гняздзе знайшла, відаць, прытулак і розная птушыная драбяза. Лынькоў. / Пра малых дзяцей. — Ці далёка ты зойдзеш з гэтай драбязою? — паказаўшы на пяцёра, адно пад другім малых, запярэчыў Даўгулевіч. — Як маеш дзяцей, галубок, то май і клопат... Гурскі. 2. Што-н. нязначнае, неістотнае, не вартае ўвагі; нікчэмнасць. Пасядуць [Галяш і Зоська] адно насупроць другога і перапытваюць усялякую драбязу. Чорны. Усе нягоды, усе цяжкасці забываліся, усе перашкоды здаваліся драбязою пасля такой весткі. Кавалёў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com